viasna on patreon

Валянцін Стэфановіч: "Цяпер прадстаўнікі апазіцыі будуць разумець, чаму не патрапілі ў выбарчыя камісіі"

2016 2016-06-08T16:15:11+0300 2016-06-09T13:10:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_rubcou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

8 чэрвеня адбылося паседжанне Цэнтрвыбаркаму па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім былі зацверджаны каляндарныя планы і шэраг іншых асноўных дакументаў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Падчас паседжання старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што ў будучай кампаніі будуць улічаныя дзве рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ.

Адна з іх - працэдура ўтварэння камісій. Так, склад камісіі будзе фармавацца шляхам рэйтынгавага галасавання па вылучаных прадстаўнікам. Пры гэтым павінны абмяркоўвацца дзелавыя якасці прэтэндэнтаў.

"Трэба правесці стварэнне камісіі так, каб, напрыклад, прадстаўнікі апазіцыйнай партыі разумелі, чаму яны не прайшлі ў склад камісій, што адпаведнае рашэнне прыняў калегіяльны орган", - сказала кіраўнік ЦВК.

Гэтае выказванне пракаментаваў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які адзначыў:

"Я мяркую, што прагрэс у гэтым накірунку відавочны: калі раней прадстаўнікі апазіцыі не разумелі, чаму іх не ўключалі ў склад камісій, то зараз яны будуць гэта разумець!"

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства