viasna on patreon

Алег Гулак: Абмяркоўваць правы чалавека будуць без праваабаронцаў

2016 2016-06-03T09:54:15+0300 2016-06-03T09:55:22+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gulak6.jpg
Старшыня БХК Алег Гулак.

Старшыня БХК Алег Гулак.

У Менску рыхтуюцца да чарговага раўнда дыялогу па правах чалавека паміж Еўразвязам і Беларуссю, але беларускіх праваабаронцаў там не будзе, паведаміў у нашым эфіры старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак.

У сустрэчах у беларускай сталіцы 7 чэрвеня возьмуць удзел спецыялісты Міністэрства замежных спраў і іншых профільных ведамстваў Беларусі. У сувязі з новым раўндам перамоваў беларускія праваабарончыя арганізацыі ў канцы траўня выступілі з сумеснай заявай, дзе выклалі сваю пазіцыю наконт дыялогу Беларусь – Еўразвяз. „Такім чынам пазіцыя наша прагучыць, але нас на сустрэчах не будзе,” – адзначыў Алег Гулак.

– Нашыя перасцярогі перададзеныя – яны зафіксаваныя, яны выкладзеныя на паперы. Усе гэтыя нашыя перасцярогі занатаваныя і пададзеныя ў якасці дакладаў, матэрыялаў. Гэтая фактура ўся ёсць. Таму агучваць яе дэтальна няма сэнсу. Канешне, было б карысна, калі б там былі праваабаронцы, калі б прысутнічалі на гэтым працэсе хаця б у якасці проста прысутных. Пакуль маем тое, што маем.

Аб прысутнасці на паседжаннях дыялогу па правах чалавека паміж Еўразвязам і Беларуссю правабаронцы надалей звяртаюцца да беларускага Міністэрства замежных справаў. Нагадаем, першы раўнд дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь – Еўразвяз прайшоў у ліпені 2015 года ў Бруселі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства