“Цырк – турма для жывёл”. Сума штрафаў за акцыю - 28 350 000 рублёў
У судзе Партызанскага раёна Менска на 2 чэрвеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў "Экалагічнага Пошугу" і руху "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля сталічнага Дзяржцырку 17 красавіка. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.
Суддзя Іван Неўмяржыцкі разглядае адміністрацыйныя справы Яны Каралёвай (9-20) - штраф 20 базавых велічынь, Арцёма Каралёва (10-10) - штраф у памеры 20 базавых велічынь, Максімільяна Бойчанкі (9-40) - штраф 20 базавых велічынь.
Суддзя Вольга Паўлоўская судзіць Паўла Сяргея (10-30) - ч.3. арт. 23.34. КаАП, штраф 30 базавых велічынь, Дар’ю Тылецкую (10-50) - штраф 15 базавых велічынь і Юрыя Пучылу (11-10) - штраф 15 базавых велічынь.
Суддзя М. Валчкова разглядае справы Вячаслава Касінерава (9-00) - штраф 15 базавых велічынь і Ульяны Трэгубавай (10-00) - слуханне перанесенае на 3 чэрвеня, час 9-30..
Праваабаронцы адзначаюць, што час, адведзены на разгляд адміністрацыйных спраў актывістаў, зусім невялікі. Гэта можа сведчыць пра фармальны падыход суддзяў для разгляду пратаколаў і іншых акалічнасцяў правапарарушэнняў.
На адміністрацыйным працэсе Вячаслава Касінерава працэсе сведка, маёр міліцыі Кнутовіч, кажа што пазнаў Касінерава па рысах твару пад балаклавай, паказанні супярэчлівыя. Сведка Міхаіл Залуцкі кажа што бачыў Касінерава, але ў матэрыялах справы нічога няма пра апазнанне. Касінераў кажа, што ня ўдзельнічаў у акцыі. Пастанова - штраф 15 базавых велічынь.