viasna on patreon

"Экалагічны Пошуг" ідзе пад суд за… абарону жывёл

2016 2016-06-01T08:06:58+0300 2016-06-02T08:44:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zyrk-aktion-poshug.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет каля Дзяржцырку17 красавіка. Фота БелСАТ.

Пікет каля Дзяржцырку17 красавіка. Фота БелСАТ.

Актывістаў "Экалагічнага Пошугу" і руху "Кошт жыцця", якія бралі ўдзел у пікеце ў абарону жывёл каля сталічнага Дзяржцырку 17 красавіка, чакаюць суды.

У судзе Партызанскага раёна Менска на 2 чэрвеня прызначаны разгляд адміністрацыйных спраў  Вячаслава Касінерава (9-00), Яны Каралёвай (9-20) і Юрыя Пучылы (11-10), Максімільяна Бойчанкі (9-40), Арцёма Каралёва (10-10) і Дар’і Тылецкай (10-50). Таксама суд чакае і Паўла Сяргея з Маладэчна.

Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.

Частка ўдзельнікаў пікету, які адбыўся 17 красавіка, была з завязанымі тварамі, але іх апазнаваў супрацоўнік ГУБАЗу Ігар Луневіч, які асабіста прысутнічаў падчас акцыі.

17 красавіка напярэдадні цыркавога прадстаўлення актывісты руху «Экалагічны пошуг» і «Кошт жыцця» заклікалі байкатаваць цыркавое шоу з удзелам дрэсіраваных жывёл. Пікет працягваўся каля 20 хвілінаў. Неўзабаве да актывістаў «Экалагічнага пошугу» падышоў ахоўнік цырку. На месцы таксама аказаліся і людзі ў цывільнай вопратцы з відэакамерамі.

Пазней, у сярэдзіне траўня, супрацоўнікі міліцыі ўчынілі сапраўдную аблаву на ўдзельнікаў пікету.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства