Акцыя каля Валадаркі завяршылася складаннем пратаколаў
https://spring96.org/be/news/83181
2016
2016-05-27T08:41:24+0300
2016-05-27T08:41:24+0300
2016-05-27T15:43:19+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/palienka-valadarka-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
26 траўня акцыю салідарнасці са Зміцерам Паліенкам правялі грамадскія актывісты. Яны сабраліся каля СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ўтрымліваецца пад вартай арыштаваны за роварны заезд «Крытычная маса» актывіст Зміцер Паліенка.
Праз некалькі хвілінаў да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34 КаАП).
У пікеце, прысвечаным дню народзінаў Паліенкі, якому споўнілася 22 гады, прымалі ўдзел Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Вольга Мікалайчык, Сяргей Мацкойць і Леанід Кулакоў.
Удзельнікі пікету трымалі партрэты Паліенкі, бел-чырвона-белы-сцяг і праз мегафон гучна віншавалі Паліенку з днём народзінаў, а таксама скандавалі: «Жыве Беларусь!»