viasna on patreon

Максім Вінярскі папярэдзіў свайго суддзю аб крымінальнай адказнасці

2016 2016-05-26T10:19:47+0300 2016-05-27T10:06:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/viniarski-maks.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода.

Максім Вінярскі. Фота Радыё Свабода.

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага чакае чарговы суд. На гэты раз за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які 15 траўня прайшоў у сталічным парку імя Янкі Купалы.

Разгляд адміністрацыйнай справы актывіста па частцы 3 арт. 23.34 КаАП  адбудзецца 27 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна сталіцы. Пачатак судовага паседжання ў16-00.

З гэтай нагоды Максім Вінярскі размясціў на сваёй старонцы ў фэйсбуку своесаблівае папярэджанне суддзі, які будзе разглядаць адміністрацыйную справу:

“Лічу за абавязак папярэдзіць таго, на каго ўскладуць гэтую "справу" аб адказнасці згодна з артыкулам 392 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь (Вынясенне заведама неправасуднага прысуду, рашэння ці іншага судовага акту): "Вынясенне суддзёй (суддзямі) загадзя не правасуднага прысуду, рашэння ці іншага судовага акта - караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін."

Maksim Viniarski

Нагадваем, што большасць адміністрацыйных спраў за ўдзел ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса разглядалася 24 траўня. Каля дзесяці чалавек было аштрафавана, некаторыя ўдзельнікі акцыі на суды не з’явіліся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства