viasna on patreon

Вячаслава Касінерава асудзілі за акцыю салідарнасці з антыфашыстамі

2016 2016-05-25T09:10:16+0300 2016-05-25T14:41:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/antyfa33-hb2jn.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя каля будынку Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Фота "Наша Ніва".

Акцыя каля будынку Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. Фота "Наша Ніва".

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 25 траўня ў 9-30 працягнуўся разгляд адміністрацыйнай справы актывіста "Пошуга" і фігуранта “справы графіцістаў” Вячаслава Касінерава. У першы дзень судовага паседжання 26 красавіка суддзя Вікторыя Шабуня прыняла рашэнне адправіць пратакол правапарушэння на дапрацоўку, паколькі ў ім выявілася шмат недакладнасцей і блытаніна з часам здзяйснення правапарушэння.

Касінерава вінавацяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якое адбылося 8 красавіка каля будынку Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Тады некалькі юнакоў правялі акцыю ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў, вывесіўшы расцяжку “Лапы прэч ад антыфашыстаў” і запаліўшы фаеры.

Сведкамі выступалі супрацоўнік міліцыі Бохан і ягоны сябар Баёк, якія ехалі на аўтамабілі і заўважылі, што нехта вешае расцяжку на агарожу. Яны і затрымалі Касінерава.

На разгляд справы прыйшоў прадстаўнік РУУСа Цэнтральнага раёна Прэсняк. Сведкі аднак не з’явіліся і таму судовае паседжанне працягнецца ў 14 гадзін.

Вынесена пастанова аб пакаранні штрафам у памеры 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства