Сёння - суды за Беларускі нацыянальны кангрэс (абнаўляецца)

2016 2016-05-24T08:56:00+0300 2016-05-24T18:19:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bnk-2016-05-23.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Беларускі нацыянальны кангрэс 15 траўня 2016 года.

Беларускі нацыянальны кангрэс 15 траўня 2016 года.

У судах Менска 24 траўня праходзіць разгляд адміністрацыйных спраў за ўдзел у ва ўстаноўчым сходзе Беларускага нацыянальнага кангрэса, які 15 траўня прайшоў у сталічным парку імя Янкі Купалы. Суддзя суду Ленінскага раёна сталіцы Андрэй Камушкін будзе разглядаць справу пісьменніка і палітыка Уладзімір Някляева. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП) і непадпарадкаванню законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт.23.4 КаАП).  Пачатак ў 9-00.

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска  сёння разглядаюцца справы:

Міколы Аксаміта, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя В. Свістунова.

Вячаслава Сіўчыка, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя Іван Майсейчык. На суд не з'явіўся, паседжанне перанесенае на 10 гадзін 6 чэрвеня з прымусовым прыводам актывіста на суд.

Станіслава Шушкевіча, артыкул 23.34 КаАП, суддзя В. Шабуня. Сведкі – Алег Лук’янаў, Дзмітрый Шантар. Пастанова – штраф 30 базавых велічынь (6,3 млн. рублёў).

Уладзіміра Яроменкі, артыкулы 23.34, 23.4 і 17.1 КаАП, суддзя В. Шабуня.

Юрыя Лукашэвіча, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя А Дзенкевіч, Пастанова - штраф - 15 базавых велічынь.

Генадзя Фядыніча, артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя А Дзенкевіч.

Мікалая Статкевіча, артыкул 23.34 КаАП, суддзя М. Хома. На суд не з'явіўся.

Зміцера Сільчанкі, артыкул 23.34 і 23.4 КаАП, суддзя М. Казлова, Пастанова - штраф - 30 базавых велічынь. Адзін пратакол накіраваны на дапрацоўку.

Кірыла Цыганка, артыкул 23.34 КаАП, штраф 25 базавых велічынь.

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 24 траўня будуць судзіць і актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Максіма Вінярскага. Пачатак у 9 гадзін раніцы.

У Маскоўскім судзе вынесена пастанова па арт. 23.34 КаАП ў дачыненні да Паўла Старавойтава. Суддзя Таццяна Пірожнікава  пакарала актывіста штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

Барда і паэта Зміцера Захарэвіча будуць судзіць у Заводскім судзе Мінска. Пачатак - 9-00. Захарэвіч на суд не з'явіўся.

Міліцыя не перашкаджала ўдзельнікам кангрэсу, але складала пратаколы на яго арганізатараў і вядомых актывістаў. Паводле назіральнікаў, было складзена больш за 20 пратаколаў на актыўных удзельнікаў. Сярод іх Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Генадзь Фядыніч, Леанід Кулакоў, Сяргей Мацкойць ды іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства