viasna on patreon

Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы віншуе "Вясну" з 20-годдзем

2016 2016-05-20T11:31:40+0300 2016-05-20T12:26:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karim_lahidji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы

Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека на чале з Карымам Лахіджы далучылася да віншаванняў з нагоды 20-годдзя Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Парыж, 20 траўня 2016 г.

Дарагія сябры!

Ад імя Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека я хацеў бы павіншаваць калектыў Праваабарончага цэнтра "Вясна" са слаўным 20-гадовым юбілеем!

Вам ёсць што адзначаць сёння і ёсць чым ганарыцца. За 20 гадоў "Вясна" прайшла шлях ад валанцёрскага руху да прафесійнай, моцнай і паважанай праваабарончай арганізацыі, не згубіўшы пры гэтым ні сваёй прынцыповасці, ні бескарыслівай уцягнутасці сваіх сябраў у справу правоў за правы чалавека.

Мы ведаем, што гэты шлях быў цяжкім, але больш ганаровай за ўсе шматлікія узнагароды, якімі па праву ганарыцца калектыў "Вясны", застаецца ўдзячнасць шматлікіх сотняў грамадзянаў Беларусі, якія атрымалі дапамогу і падтрымку яго супрацоўнікаў.

Федэрацыя ганарыцца тым, што амаль палову гэтага шляху мы прарабілі разам з вамі. "Вясна" была абраная сябрам Федэрацыі ў 2004 годзе менш чым праз год пасля таго, як была фармальна ліквідаваная ўладамі. У наступныя гады мы разам змагаліся за правы чалавека ў Беларусі, праводзілі семінары і форумы (уключаючы апошні Форум праваабаронцаў, які прайшоў у самой Беларусі ў 2004 годзе), даследчыя міжнародныя місіі, змагаліся за вызваленне палітычных зняволеных на ўсіх даступных нам узроўнях.

Мы ганарымся і тым, што першым у гісторыі Федэрацыі Віцэ-Прэзідэнтам FIDH з рэгіёну Усходняй Еўропы стаў кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі. Алесь бясконца шмат зрабіў не толькі для Беларусі, але і для развіцця дзейнасці Федэрацыі. Мабілізацыя ўсіх сябраў Федэрацыі - у Еўропе, Афрыцы, Азіі, Лацінскай Амерыцы - падчас арышту і знаходжання ў зняволенні Алеся паказалі, наколькі высокая ацэненая праца "Вясны" на міжнародным узроўні.

У тыя цяжкія гады, тры гады зняволення стваральніка і кіраўніка арганізацыі, калі трэба было змагацца і за правы чалавека ў адзін з самых складаных і рэпрэсіўных перыядаў у гісторыі сучаснай Беларусі, і за свайго сябра і кіраўніка, "Вясна" паказала стойкасць і вытрымку. Яна выйшла з высока паднятай галавой з гэтага выпрабавання, не знізіўшы тэмпаў сваёй працы, не змяніўшы пазіцыі, і ўсе сябры гэтага слаўнага экіпажа засталіся на сваіх пасадах. У першую чаргу менавіта дзякуючы іх намаганням, "Вясна" працягнула сваю дзейнасць, а Алесь выйшаў на волю.

Ад імя Міжнароднага Праўлення Федэрацыі, міжнароднага сакратарыята і ўсіх сябраў FIDH у больш чым ста краінах свету, я віншую вас усіх і жадаю сілаў, творчых поспехаў і паспяховага працягу вашай патрэбнай, мужнай і прызнанай на нацыянальным і міжнародным узроўні дзейнасці на карысць вашай краіны!

З нязменнай павагай і сяброўскім прывітаннем,

Карым Лахіджы,

Прэзідэнт FIDH

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства