viasna on patreon

50 базавых велічынь штрафу за Дзень Волі і падтрымку Надзеі Саўчанка

2016 2016-05-18T09:35:35+0300 2016-05-18T09:36:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/majorava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Маёрава. Фота Радыё Свабода.

Вольга Маёрава. Фота Радыё Свабода.

17 мая ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска разглядалася адмі над актывісткай АГП Вольгай Маёрава за акцыі 21 сакавіка ля Расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка і за ўдзел у Дні Волі 25 сакавіка. Раней судовае пасяджэнне было адкладзена з-за недапрацовак і памылак у пратаколах правапарушэнняў.

Вользе прад'явілі абвінавачанне ў парушэнні артыкула 23.34 (парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў). Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову аб прыцягненні актывісткі да адміністрацыйнага штрафу ў памеры 50 базавых велічынь.

Як паведаміла Вольга Маёрава прэсавай службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яе ўразіла “неадпаведнасць паміж тым, што прысуд відавочна быў прадвызначаны загадзя, і як быццам дбайным разборам справы. Ці давалі паказанні 3 сведкі-супрацоўнікі міліцыі (прычым заяўлена было наогул 6!). Першыя два сведкі паказалі, што бачылі, як мяне асабіста папярэдзіў аб незаконнасці маіх дзеянняў той іх таварыш, які будзе выступаць трэцім. Але калі гэты трэці пачаў расказваць сваю версію, ён цалкам адмаўляў, што рабіў гэта. Праўда, ён як быццам бачыў каго-то яшчэ, хто ўсё ж такі падыходзіў да мяне з папярэджаннямі.

Усе яны дружна паказалі, што я была ў цёмна-зялёнай куртцы з цёмным світэрам, хоць на самай справе я была ў ярка-аранжавай. Гэта тлумачыцца проста - у рэчаіснасці ім проста паказалі маё малюнак на чорна-белым фота аператыўнай здымкі.

Калі я запыталася ў Шабуні, ці збіраецца яна распачаць справу за ілжывыя сведчанні (наконт таго, хто менавіта мяне папярэджваў), суддзя Шабуня адказала: не.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства