viasna on patreon

У АБСЕ зноў заклікалі Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

2016 2016-05-11T10:01:37+0300 2016-05-11T10:01:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/michael-georg-link-osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Міхаэль Георг Лінк. Фота: osce.org

Кіраўнік бюро АБСЕ па правах чалавека (БДІПЧ) Міхаэль Георг Лінк зноў заклікаў  Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў адказ на паведамленні аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Іванова і пастановы Вярхоўнага суда краіны па захаванні ў сіле смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Хмялеўскага.

 Словы кіраўніка АБСЕ цытуе tut.by: «Я вельмі занепакоены паведамленнямі аб яшчэ адным пакаранні ў Беларусі, (пакаранні) Сяргея Іванова, і пацвярджэннем Вярхоўным судом смяротнага прысуду ў дачыненні да Сяргея Хмялеўскага», - заявіў Лінк. «Відавочна, што шляхам адмены смяротнага прысуду большасць краін - удзельніц АБСЕ прызналі безумоўна жорсткі, бесчалавечны і зневажальны характар ​​смяротнага пакарання», - дадаў ён.

«Я перакананы, што пакаранне Сяргея Іванова супярэчыць дыскусіям, якія вядуцца ў Беларусі і ўзрастаючай міжнароднай тэндэнцыі ў напрамку адмены пакарання, якое ўяўляе сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці», - паведаміў кіраўнік БДІПЧ.

6 траўня стала вядома аб выкананні смяротнага прысуду ў дачыненні да 22-гадовага жыхара Рэчыцы Сяргея Іванова. Ён быў прыгавораны да расстрэлу 18 сакавіка 2015 года. Яго прызналі вінаватым у забойстве ў жніўні 2013 года - ён згвалціў і па-зверску забіў 19-гадовую дзяўчыну.

У Беларусі ў 2015 годзе смяротныя прысуды выносіліся, але не прыводзіліся ў выкананне. З пачатку гэтага года беларускае правасуддзе вынесла ўжо другі смяротны прысуд. 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, і прысуджаны да выключнай меры пакарання. 15 лютага ў Беларусі быў вынесены другі за год смяротны прысуд. 31-гадовы жыхар Мінскага раёна Сяргей Хмялеўскі прызнаны вінаватым у забойстве трох чалавек.

Нагадаем, Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе да гэтага часу ўжываецца смяротнае пакаранне. Ад пачатку 1990 года да вышэйшай меры былi прыгавораны больш за 400 асуджаных, за ўвесь гэты час смяротнае пакаранне было заменена турэмным тэрмінам толькі аднаму чалавеку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства