viasna on patreon

Андрэю Гайдукову прысудзілі штраф за расцяжку

2016 2016-05-03T09:03:04+0300 2016-05-03T09:04:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gaydukou-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка  “Праца – права, а не абавязак” у Наваполацку.

Расцяжка “Праца – права, а не абавязак” у Наваполацку.

Разгляд справы аб адмінстратыўным правапарушэнні ў дачыненні да Андрэя Гайдукова адбыўся 2 траўня ў будынку Наваполацкага ГАУС.

Сябра аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 28 красавіка, падчас вывешвання расцяжкі “Праца – права, а не абавязак”. 

Справу разглядаў намеснік начальніка аддзела унутранных спраў Наваполацкага па ідэалагічнай і кадравай рабоце Шэндзель В.Н. У якасці сведкі выступаў супрацоўнік Наваполацкага ГАУС Аляксандр Барэткін.

В.Шэндзель паведаміў, што А.Гайдукоў, згодна з матэр’яламі справы, размясціў расцяжку, у месцы дзе размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў нерэкламнага характара забаронена, чым парушыў п.17 Правіл добраупарадкавання і ўтрымання населенных пунктаў.  А.Гайдукоў не прызнаў сябе вінаватым у дадзенным правапарушэнні.

Ён паведаміў, што вывешваў расцяжку, але пасля фатаграфавання, збіраўся яе зняць. Сведка Барэткін патлумачыў, што далейшыя дзеянні Гайдукова былі яму не вядомыя, ён падцвердзіў, што перад затрыманнем Гайдукоў пачаў падымацца па насыпу на мост і рухаўся у бок расцяжкі, але калі пачалося затрыманне ён спрабаваў збегчы.

 

Трэба адзначыць, што са слоў А.Гайдукова, гэта ужо было трэцяе вывешванне расцяжкі у гэты дзень і два разы ён рабіў фотаздымак і здымаў расцяжку.

Нарэшце В. Шэндзель, прыйшоў да высновы, што сабрана дастаткова доказаў віны А.Гайдукова і пастанавіў, згодна с ч.2 арт. 21.14, накласці на яго штраф у памеры 10 базавых велічынь (2 100 000 бел. руб.).

Андрэй Гайдукоў плануе абскардзіць дадзеную пастанову намесніка начальніка ГАУС Наваполацкага гарвыканкама ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства