viasna on patreon

Умовы ўтрымання ў Магілёўскім ІЧУ немагчыма абскардзіць у судзе

2016 2016-05-03T08:46:36+0300 2016-05-03T08:48:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/izaliatar00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ленінскага раёна г. Магілёва адмовіў актывісту Аляксандру Хамратаву ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па яго скарзе на адказ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Нагадаем, 20 студзеня 2016 года ў судзе Магілёўскага раёна былі затрыманыя грамадскія актывісты Зміцер Здобнікаў, Аляксандр Хамратаў і Юры Гарбаценка. Трое актывістаў былі дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання г. Магілёва па вул. Крупскай, 99, дзе правялі ноч.

Як паведамляе сайт protivpytok.org, першапачаткова Аляксандр Хамратаў накіраваў скаргу аб парушэнні правілаў утрымання фізічнай асобы, у дачыненні да якога ўжыта адміністрацыйнае затрыманне ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Аднак намеснік начальніка УУС А.Г. Сяргееў паведаміў, што ў ходзе праведзенай праверкі парушэнняў дзеючага заканадаўства не было выяўлена. Актывіст не пагадзіўся з такімі вынікамі праверкі і накіраваў скаргу ў суд.

Суддзя суда Ленінскага раёна г. Магілёва Дыбленка А. вынесла вызначэнне аб адмове ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе актывіста ў сувязі з непадведамаснасцю.

У вызначэнні суддзя Дыбленка сцвярджае, што «фактычна Хамратаў А.Г. абскарджвае ўмовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання», а «магчымасць абскарджання асобамі, затрыманымі за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў, умоў знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання ГПК Рэспублікі Беларусь не прадугледжана».

Аляксандр Хамратаў лічыць, што такое рашэнне суда з'яўляецца фактычнай адмовай дзяржавы ў правасуддзі і прадастаўленні эфектыўных сродкаў прававой абароны, гарантаваных яму арт. 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пп. b п. 3 арт. 2 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Важна адзначыць той факт, што я накіраваў у суд у скаргу на адказ УУС Магілёўскага аблвыканкама. У самым адказе намеснік начальніка ўпраўлення А.Г. Сяргееў паказаў, што «ў выпадку нязгоды з прынятым рашэннем я маю права звярнуцца ў суд за абаронай парушанага або аспрэчваемага права альбо ахоўнай законам інтарэсу. Тым не менш, суд Ленінскага раёна г. Магілёва адмовіўся разглядаць маю скаргу» - пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Хамратаў.

Такім чынам, складаецца сітуацыя, калі па Канстытуцыі кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом, а на справе чалавек цалкам пазбаўлены гэтага права.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства