viasna on patreon

Баранавічы: за Дзень Волі – пад суд

2016 2016-05-02T08:27:54+0300 2016-05-02T08:30:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienvoli.jpg

Грамадскія актывісты з Баранавічаў Уладзімір Гундар і Юрый Казакевіч атрымалі позвы з Баранавіцкага суда. У позвах паведамляецца, што актывісты выклікаюцца ў суд 5 траўня а 12 гадзіне ў якасці асобаў, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс. Судзіць іх будуць за віншаванне грамадзян на гарадской плошчы з Днём Волі і 98-мі ўгодкамі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уладзімір Гундар кажа: — Як міліцыянт сказаў: «Парушэння грамадскага парадку не было, але парушэнне закону — было». Людзі ставіліся вельмі прыхільна, з задавальненем бралі кветкі, і нават міліцыянт, які быў у цывільным. Мы яго потым пазналі, бо ён сядзеў у кабінеце, калі я прыйшоў.  Дык і ён узяў з задавальненнем гваздзіку і нічога дрэннага нам не гаварыў.

Уладзімір Гундар упэўнены, што іх пакараюць, і што рашэнне ўжо гатовае. Як гэта было ў судзе над актывістам Грыкам, суд над якім доўжыўся 6 хвілін. Розніца будзе толькі ў памеры штрафу. Паводле Гундара, цяпер у нас не суды, а канторы па папаўненні грошай у бюджэт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства