viasna on patreon

Ня ўсе ахвочыя патрапілі на “Чарнобыльскі шлях”: міліцыя затрымала Наталлю Саматыя

2016 2016-04-28T08:46:55+0300 2016-04-29T10:40:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/samatyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Саматыя. Фота Радыё Свабода.

Наталля Саматыя. Фота Радыё Свабода.

Жыхарка Менска Наталля Саматыя 26 красавіка была спыненая ў метро супрацоўнікамі аховы і затрыманая пасля агляду рэчаў. Яна выбіралася на дазволеную ўладамі акцыю “Чарнобыльскі шлях”, ды правозіла з сабой вырабленую ўласнаручна плакат-расцяжку. Ён быў канфіскаваны, а жанчыну, якая мае сур’ёзнае захворванне, даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе ноч пратрымалі у камеры. Раніцай быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Каментар Алеся Макаева ў сацыяльных сетках:

На трэція суткі з’явілася інфа ад праваабаронцаў, дзе сябры і блізкія не разумеюць, што адбылося. Вядома, што Наташу затрымалі ў метро за паўгадзіны да пачатку акцыі. Акрамя плакатаў там былі і сцягі, ў тым ліку і самы вялізны, што мы ганарова неслі пад час маршаў на нашых прашпектах. Вядома, што Наташу жахліва запалохалі, ды так, што яна зараз не можа распавесці. Мы Вамі ганарымся, Наташа, і будзем заўсёды з Вамі!

Яе хатні й мабільны тэлефоны, якія яна дала мне для сувязі, не адказваюць.

Падрабязнасці высвятляюцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства