viasna on patreon

За акцыю салідарнасці з Надзеяй Саўчанка – штраф 20 базавых

2016 2016-04-26T11:40:16+0300 2016-04-26T14:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka-zmicer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Паліенка

Дзмітрый Паліенка

Адмінстрацыйная справа Дзмітрыя Паліенкі разглядалася сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі салідарнасці з украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанка, якая адбылася 2 красавіка каля расійскай амбасады ў Менску. Сам Паліенка на суд не з’явіўся.

Сведка з боку абвінавачання, супрацоўнік міліцыі Вячаслаў Крэер  заявіў, што для доказу ўдзелу Паліенкі ў акцыі была скарыстаная спецыяльная праграма для вызначэння асобы па фотаздымках.

Суддзя Міхаіл Хома вынес пастанову пакараць актывіста Дзмітрыя Паліенку штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства