viasna on patreon

Справа палітыка Вячаслава Сіўчыка вернута на дапрацоўку ў РУУС

2016 2016-04-19T15:13:11+0300 2016-04-19T17:07:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/siuchyk-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслава Сіўчыка прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Фота: Alena Talstaya.

Вячаслава Сіўчыка прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Фота: Alena Talstaya.

Сёння у судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядаецца адміністрацыйная справа лідара руху салідарнасці „Разам” Вячаслава Сіўчыка, затрыманага з прымяненнем фізічнай сілы  ўначы ў пад’ездзе дома.

Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП) і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (арт. 23.4. КаАП). Планавалася, што суд пачнецца ў 11-00.  У судзе сабраліся журналісты, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, Галіна Сіўчык, Алесь Макаеў, іншыя актывісты.

Аднак палітыка супрацоўнікі міліцыі доўга вазілі па горадзе ў аўтамабілі, спадзеючыся, што з суда сыйдуць сябры і прыхільнікі Сіўчыка.

У суд яго прывезлі толькі ў 14-50. Справу разглядае суддзя Наталля Вайцэховіч.

Міліцыя не дазволіла перадаць актывісту акуляры, хаця ў яго слабы зрок.

Адвакат Сіўчыка хадайнічаў, каб пратаколы аб правапарушэнні накіравалі на дапрацоўку, паколькі яны былі складзеныя раней, чым яго затрымалі. Суддзя не пагадзілася. Адхіліла таксама хадайніцтва весці працэс на беларускай мове. У судзе выступілі сведкамі супрацоўнікі міліцыі Давыдаў і Корсак.

Суддзя вярнуў пратаколы на дапрацоўку, паколькі  час і месца здзяйснення правапарушэння не адпавядаюць пратаколу затрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства