viasna on patreon

Вярхоўны суд прызнаў законнай нерэгістрацыю Партыі БХД

2016 2016-04-19T09:00:32+0300 2016-04-19T09:01:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Вярхоўны суд 18 красавіка ў шосты раз адмовіў у рэгістрацыі Партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, прызнаўшы законнай адмову ў рэгістрацыі ПБХД Мінюстам. Разам з грамадскімі арганізацыямі агульная колькасць адмоў у спробе легалізацыі хрысціянскіх дэмакратаў у Беларусі ўжо перакрочыла другі дзясятак.
Па словах адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага, які прадстаўляў БХД на судовых паседжаннях, адмова ў рэгістрацыі была абсалютна прадказальная.
“БХД працягвае сваю дзейнасць. Відаць, толькі пры змене ўлады ў Беларусі, хрысціянскія дэмакраты ў краіне будуць зарэгістраваныя”, - заявіў ён у каментары прэсавай службе БХД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства