viasna on patreon

Сусед “здаў” суседку за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў

2016 2016-04-15T13:36:14+0300 2016-04-15T13:40:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_pradprymalniki-2016-02-22-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 года. Фота "Нашай нівы".

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 года. Фота "Нашай нівы".

19 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска будзе разглядацца адміністрацыйная справа Галіны Лагацкай, якую спрабуюць абвінаваціць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся яшчэ 22 лютага.

Цягам сакавіка суды вынеслі штрафы каля дзесяці ўдзельнікам мітынгу, на якіх былі складзеныя пратаколы правапарушэння. У дачыненні да Галіны Лагацкай пратакол не складаўся і ў РУУС яе не выклікалі, тым не меней днямі жанчына атрымала позву ў суд. А падставай для адміністрацыйнай справы з’явілася заява пільнага грамадзяніна, які пазнаў Лагацкую па фотаздымку ў інтэрнэце.

Прычым, у якасці “дабраахвотнага памочніка міліцыі” ў лепшых традыцыях сталінскіх часоў выступіў сусед па дому пенсіянер Валер Мілевіч, які напісаў заяву на адрас УУС Менгарвыканкама.

Ён паведаміў, што праглядаючы навіны на сайце “naviny.by” убачыў фотаздымкі несанкцыянаванага мітынгу каля Палаца рэспублікі 22 лютага. Сярод удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў пазнаў раней знаёмую Галіну Лагацкую, якая прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і трымала ў руках плакат з надпісам ”Прадпрымальнік сумленны чалавек, а ўлада бандыцкая”. Гэты надпіс на плакаце Мілевіч палічыў зневажальным і на гэтай падставе сусед папрасіў міліцыю прыцягнуць суседку да адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства