Мінюст патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса разам з… БХД?
Калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Беларусі 15 красавіка будзе разглядаць скаргу ствараемай партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” на адмову ў яе рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі. Пачатак у 10-30.
Папярэдняе слуханне па скарзе БХД адбылося ў Вярхоўным судзе 12 красавіка.
Устаноўчы з’езд Партыі БХД прайшоў 14 снежня 2015 года, а 24 снежня дакументы былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі для рэгістрацыі партыі. Мінюст доўга праводзіў праверку ўстаноўчых дакументаў, подпісаў і асабістых дадзеных падпісантаў і ўрэшце 3 сакавіка 2016 года прыняў рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі.
Пад час праверкі, як і ў мінулыя гады, адзначаліся спробы ціску на падпісантаў і ўдзельнікаў устаноўчага з’езду па месцы іх працы.
Гэта шостая адмова ў рэгістрацыі ПБХД за апошнія гады.