Еўрасаюз зноў заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне
Адпаведную заяву 12 красавіка распаўсюдзіла знешнепалітычная служба Еўрапейскага Саюза:
Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без зменаў смяротны прысуд, вынесены ў дачыненні да сп. Генадзя Якавіцкага Мінскім абласным судом у студзені 2016 года.
Еўрапейскі Саюз асуджае прымяненне смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках. Яно не дзейнічае ў якасці стрымліваючага фактару і з'яўляецца жорсткім пакараннем, уяўляючы сабой непрымальнае адмаўленне чалавечай годнасці і недатыкальнасці.
Еўрапейскі Саюз заклікае Беларусь, адзіную краіну ў Еўропе, якая дагэтуль прымяняе смяротнае пакаранне, паважаць права на жыццё кожнага з сваіх грамадзянаў і далучыцца да глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго поўнай адмены. Еўрапейскі Саюз заклікае Беларусь працягваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з беларускім грамадствам па гэтым пытанні, у тым ліку праз такія публічныя дэбаты, як нядаўняя міжнародная канферэнцыя па пытаннях смяротнага пакарання, якая адбылася ў Мінску 10 сакавіка.