viasna on patreon

Алексу Кліменку пагражаюць даставіць у суд пад прымусам

2016 2016-04-12T10:49:36+0300 2016-04-12T10:50:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyja-kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Позна вечарам 11 красавіка аднаму з удзельнікаў пікету каля расійскай амбасады Алексу Кліменку патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся інспектарам Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Ён паведаміў, што 14 красавіка плануецца прымусовы прывод юнака ў суд, паколькі на папярэдняе паседжанне Кліменка не з'явіўся.

“Паразмаўлялі ветліва, аднак я папярэдзіў яго, што ўдзел у псеўдасудовым спектаклі лічу бессэнсоўным і справу майго прымусовага прыводу яму адназначна не палегчу”.

Алекса Кліменка

Некалькі дзён таму Кліменка атрымаў замоўны ліст з суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.  Атрымліваць ліст трэба было пад роспіс, што ён рабіць адмовіўся, але западозрыў,  што яго выклікаюць на. "суд" за ўдзел у мірных акцыях.

"Пачакаю пару дзён, ці прыйдзе мне смс з адпаведнай інфармацыяй, каб ведаць падрабязнасці (час, дату і т.зв. "суддзю"), - паведаміў ён праваабаронцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства