Шукаем назіральнікаў за масавым мерапрыемствам!
26 красавіка ў Менску традыцыйна пройдзе Чарнобыльскі шлях. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца штогод і прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе.
Вы актыўныя і смелыя? І хочаце пабачыць, як на практыцы рэалізуецца права на свабоду сходаў у нашай краіне? Гатовыя прыняць трэці нейтральны бок?
Прапануем Вам паназіраць за шэсцем ў гэтым годзе разам з намі. Звычайна падчас мерапрыемства можна пабачыць шмат чаго новага і цікавага. Не згубіце такі шанец!
Каб далучыцца да нашай каманды, Вы мусіце прайсці некалькі этапаў:
- Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе па спасылцы (дэдлайн – 16 красавіка);
- Прайсьці відэа-курс да 19 красавіка;
Пасля анлайн-навучання Вы будзеце разумець, што такое грамадскі кантроль і за чым і як можна і трэба назіраць, а таксама дазнаецеся практычныя рэкамендацыі ў гэтай галіне.
- Прыйсці на семінар-інструктаж, дзе юрыст “Вясны” Наста Лойка распавядзе, як паводзіць сябе падчас назірання за масавым мерапрыемствам, а таксама пачуеце тэматычны блок пра правілы камунікацыі падчас назірання ад профільнага эксперта. Трэнінг пройдзе 21 красавіка з 19:00. Удзел у інструктажы абавязковы для вочнага назірання 26 красавіка ў Менску.
Чаму Ваш удзел – гэта важна?
Назіраньне за масавым мерапрыемтвам – адна з формаў грамадскага назірання. Калі вы ажыццяўляеце яго незалежна і аб’ектыўна фіксуеце дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства, то выступаеце як стрымліваючы фактар. Як сіла, якая кантралюе паводзіны праваахоўнікаў і тое, што адбываецца, увогуле.
Прыходзьце да нас! Будзьце актыўнымі!