У Цэнтральным судзе Мінска судзяць ўдзельнікаў пікету каля расійскай амбасады (абнаўляецца)
Сёння Цэнтральны суд Менска разглядае 16 адміністрацыйных спраў, заведзеных на ўдзельнікаў пікету каля расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі.
Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, іх вінавацяць у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт. 23.34. КаАП.
Расклад судовых паседжанняў наступны:
Суддзя Наталля Вайцэховіч разгледзіць справы Мікалая Казлова (штраф 50 базавых велічынь) і Алеся Лагвінца (11-00);
У суддзі Вікторыі Шабуні адміністрацыйныя справы Анатоля Лябедзькі (суд перанесены на 12 красавіка) і Вольгі Маёравай (справа адпраўленая на дапрацоўку);
Суддзя Казлова разглядае справы В. Фурман (11-30) і Зміцера Дашкевіча (штраф 50 базавых велічынь);
Суддзя Таццяна Рак судзіць сацыяльнага актывіста Зміцера Паліенку (10-00), Паўла Севярынца (штраф 50 базавых велічынь) і Аляксандра Меха з Кобрына (штраф 50 базавых велічынь);
У суддзі Свістуновай – адміністрацыйныя справы Вячаслава Сіўчыка (суд перанесены) і Алеся Макаева (14-00);
Суддзя Валерый Есьман разглядае справу В. Логвінай;
Суддзя Міхаіл Хома – справы Максіма Вінярскага (штраф 50 базавых велічынь па 2 эпізодах) і Леаніда Кулакова (адразу па двух эпізодах, штраф - 50 базавых велічынь).
Таксама у судзе Цэнтральнага раёна разгледжаная справа Антона Жылко (штраф - 20 базавых велічынь) і Віктара Гутоўскага (разгляд перанесены на 12 красавіка). Суддзя - А. Дзянкевіч