viasna on patreon

Штрафы за мітынг прадпрымальнікаў

2016 2016-04-07T08:31:00+0300 2016-04-08T13:58:04+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска  6 красавіка адбыўся разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў каля будынку Міністэрства падаткаў і збораў. Акцыя адбылася 14 сакавіка.

Суддзя судзьдзя Таццяна Мотыль звінаваціла старшыню рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанку ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт 23.34 КаАП) і вынесла пастанову пакараць яго штрафам у памеры 15 базавых велічынь (3 млн 150 тыс. рублёў).

Таксама ў гэтым судзе быў аштрафаваны адзін з сузаснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Вынесеная пастанова аб штрафе ў памеры 9,45 млн рублёў (45 базавых велічынь).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства