На ўдзельнікаў акцыі каля расійскай амбасады складзена 11 пратаколаў
https://spring96.org/be/news/82743
2016
2016-04-04T10:41:57+0300
2016-04-04T10:41:57+0300
2016-04-04T10:42:33+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/piket-2016-04-02.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каля расійскай амбасады ў Мінску 2 красавіка прайшоў пікет супраць расійскага шавінізму і імперыялізму. Акцыя была прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
У акцыі, арганізаванай "Маладым фронтам", удзельнічала 11 чалавек. Яны трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, сімволіку арганізацыі, а таксама плакаты "Не саюзу з бандай", "Добры сусед — той, які жыве праз плот", "Пуціна ў Гаагу".
Праз пяць хвілін пасля пачатку пікета да яго ўдзельнікаў падышлі супрацоўнікі міліцыі ў форме. У дачыненні да ўсіх удзельнікаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па арт.23.34 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), - паведаміла прэс-служба ГУУСМінгарвыканкама.