viasna on patreon

Леаніда Кулакова чакае новы суд “два ў адным”

2016 2016-04-01T09:45:03+0300 2016-04-01T12:53:55+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kulakou-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў з плакатам да Дня волі.

Леанід Кулакоў з плакатам да Дня волі.

Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова 7 красавіка чакае чарговы суд па схеме “два ў адным”: яго збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у масавых мерапрыемствах: пікеце каля Расійскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанка 21 сакавіка і Дні Волі 25 сакавіка. Пра гэта ён даведаўся, атрымаўшы смс-паведамленне з суда Цэнтральнага раёна Менска.

Кулакоў не хавае свайго здзіўлення:

– Дзень Волі – дазволеная афіцыйна акцыя, да мяне ніхто не падыходзіў, ніякіх пратаколаў не складалася. Магчыма, некаму не спадабаўся той плакат, які я трымаў у руках: “22 гады жыцця ў няволі. Прагнем Волі!”.

Разгляд адміністрацыйных спраў прызначаны на 11 гадзін у судзке Цэнтральнага раёна. Суддзя Міхаіл Хома.  Вядома таксама, што позвы ў суд за Дзень волі атрымалі і некалькі актывістаў Партыі АГП, у тым лику старшыня партыі Анатоль Лябедзька і актывіст Дзяніс Красачка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства