viasna on patreon

Супрацоўнкі КДБ дапыталі актывіста “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня

2016 2016-04-01T08:27:20+0300 2016-04-01T08:37:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galavanj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Галавань. Фота Радыё Свабода.

Аляксандр Галавань. Фота Радыё Свабода.

У другой палове дня 31 сакавіка ў Віцебску супрацоўнікі сілавых структур затрымалі рэгіянальнага каардынатара “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня.

Некалькі супрацоўнікаў УКДБ па Віцебскай вобласці (адзін з іх маёр Аляксандр Іваноў) прыкладна каля 16 гадзін схапілі актывіста каля дома і даставілі ў абласное упраўленне КДБ.

Пра затрыманне паведаміў у фэйсбуку кіраўнік “Маладой Беларусі Артур Фінькевіч.

Пасля гэтага даставілі ў УКДБ па Віцебскай вобласці для допыта. Пыталі мімаходзь пра дзейнасць МБ, пасля перайшлі да пытанняў, ці збіраў Алесь грошы для батальёна "Азоў", пра ягоныя сувязі з батальёнам, пра паездкі ва Ўкраіну, пра знаёмствы ва Ўкраіне, паказвалі фотаздымкі беларускіх "азоўцаў". Ён, натуральна ад дачы паказанняў адмовіўся і нікога не пазнаў. Увечары стала вядома пра ператрусы ў кватэрах фанатаў ФК "Віцебск".

Artur Finkevich

 Рух «Маладая Беларусь» быў афіцыйна заснаваны 28 верасня 2008 года, у дзень правядзення парламенцкіх выбараў у Беларусі. Ідэя стварэння моладзевага руху належыць Артуру Фінькевічу, былому палітвязню і былому намесніку старшыні «Маладога фронту».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства