viasna on patreon

"Аншлаг" у судзе Цэнтральнага раёна Мінска: 17 спраў за ўдзел у акцыях пратэсту

2016 2016-03-24T13:01:00+0300 2016-03-25T16:13:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

У судзе Цэнтральнага раёна сталіцы сёння своеасаблівы "аншлаг": разглядаецца 17 адміністрацыйных спраў,  заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску, і за ранейшыя акцыі пратэсту.

Суддзя Вікторыя Шабуня  асудзіла:

  • Мікалая Статкевіча - штраф 50 базавых велічынь 
  • Уладзіміра Някляева - у акцыі не ўдзельнічаў, пратакол адпраўлены на дапрацоўку ў РУУС Цэнтральнага раёна,
  • Алеся Макаева - па трох эпізодах адразу - 28 лютага, 7 і 9 сакавіка да штрафу ў 50 базавых велічынь.

Суддзя Эльвіра  Мацкевіч разглядала справы:

  • Ніны Багінскай (14-30),
  • Вольгі Нікалайчык - два эпізоды: 28 лютага і 9 сакавіка - штраф 50 базавых велічынь.

Суддзя Марына Казлова асудзіла:

  • Мікалая Аўтуховіча - штраф 20 базавых велічынь,
  • Мікалая Коласа - штраф 20 базавых велічынь.

У суддзі Валерыя Есьмана на разглядзе было дзве "адміністрацыйкі":

  • Максіма Вінярскага - штраф 50 базавых велічынь,
  • Паўла Вінаградава - штраф у памеры 50 базавых велічынь.

Суддзя А. Дзянкевіч разглядала справы:

  • Паўла Сяргея - на суд не з'явіўся, разгляд справы перанесены,
  • Віталя Рымашэўскага  - штраф 50 базавых велічынь.

Суддзя Таццяна Рак судзіла:

  • Мікалая Казлова - штраф - 50 базавых велічынь,
  • Паўла Севярынца - штрафам у 50 базавых велічынь,

Суддзя Іван Майсейчык  судзіла:

  • Вячаслава Сіўчыка - не з'явіўся, суд перанесены на 1 красавіка, на 10-15,
  • Аляксандра Абрамовіча - штраф 10 базавых велічынь.

Суддзя Міхаіл Хома разглядаў справы:

  • Леаніда Кулакова - па трох эпізодах адразу - 28 лютага, 7 і 9 сакавіка - штраф 50 базавых велічынь,
  • Анатоля Лябедзькі  - па ч.3 арт. 23.34 КаАП, штраф 50 базавых велічынь.

Леанід Кулакоў паведаміў суддзі, што не мае грошай для аплаты штрафу, прасіў пакараць яго арыштам, але суддзя сказаў, што той не зрабіў нічога супрацьзаконнага, каб яго саджаць:

"- Дык за што штраф?"

"- За ўдзел ў мірнай акцыі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства