viasna on patreon

Вярхоўны не задаволіў скаргу журналісткі Таццяны Смоткінай

2016 2016-03-24T09:35:52+0300 2016-03-24T09:36:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

Журналістка Таццяна Смоткіна. Фота Радыё Рацыя.

У ліпені  мінулага года Таццяна Смоткіна была аштрафаваная на 4,5 мільёны рублёў паводле  артыкула 22.9 КаАП: Глыбоцкі райсуд прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ і працу без акрэдытацыі на замежнае выданне. Абскардзіць судовае рашэнне ёй не ўдалося.

Таццяна Смоткіна абскарджвала рашэнне  суддзі Людмілы Вашчанкі ў вышэйшых судовых інстанцыях, аднак безвынікова. Апошні зварот журналісткі быў накіраваны ў Вярхоўны суд, і адтуль яна атрымала пісьмовую адмову. У допісе “Аб разглядзе скаргі” за подпісам намесніка Старшыні Вярхоўнага суду Руслана Аніскевіча гаворыцца, што падставаў для адмены рашэння Глыбоцкага райсуду няма.  Сцвярджэнні пра тое, што Таццяна Смоткіна не з’яўляецца вырабніком прадукцыі СМІ, Вярхоўны суд лічыць “няверным разуменнем закона”. Таксама ў лісце гаворыцца, што скаргі журналісткі пра парушэнне  яе права на збор і распаўсюд інфармацыі “не знайшлі  свайго пацьверджання”, і што адсутнасць акрэдытацыі ў якасці супрацоўніка замежнага СМІ “з’яўляецца падставай для прызнання дзейнасці па вырабе інфармацыйных паведамленняў і матэрыялаў незаконнай”.

Нагодай  для судовага разбіральніцтва ў Глыбоцкім райсудзе, якое адбылося  28 ліпеня мінулага годасудзе, стаў матэрыял “Дарогі ў Глыбокім стануць пазітыўнымі", які летась 9 чэрвеня быў размешчаны на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”. Паводеле пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, журналістка не мае акрэдытацыі ў якасці замежнага карэспандэнта і таму парушае заканадаўства аб СМІ падчас свае прафесійнай дзейнасці.
Як вынікае з матэрыялаў судовай справы, яна была ініцыявана Глыбоцкай пракуратурай: гэтая структура даручыла міліцыі правесці праверку працы спадарыні Смоткінай. 25 чэрвеня старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вячаслаў Барыла склаў на яе пратакол правапарушэння за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. Але Таццяна Смоткіна лічыць, што паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права атрымліваць інфармацыю і дзяліцца ёй з іншымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства