viasna on patreon

У Бярозе дазволены пікет на Дзень Волі

2016 2016-03-21T16:31:55+0300 2016-03-21T16:32:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzen-voli-znak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 сакавіка адной з заяўніц пікету – праваабаронцы Тамары Шчапёткінай пазваніў па тэлефоне намеснік начальніка ідэалагічнага аддзела Аляксандр Крагель і спытаў, ці згодны будуць заяўнікі на перанос пікета на стадыён Паўночнага гарадка, паколькі на Цэнтральным стадыёне адбудуцца зборы. Улічваючы, што іншага выбару не было, Шчапёткіна пагадзілася. Але цікава, што ў пісьмовым дазволе, атрыманым 19 сакавіка, пра прычыну пераносу пікета з Цэнтральнага стадыёну на галоўнай вуліцы горада не сказана ні слова.

Зараз заяўнікам – бярозаўскім праваабаронцам і актывістам -- трэба скласці дамовы з адпаведнымі службамі на абслугоўванне масавага мерапрыемства.

Мэта пікету 25 сакавіка: адзначэнне 98-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР); публічнае выказванне пратэсту супраць Указа прэзідэнта № 222, датычнага дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, і Дэкрэта №3, які ўводзіць падатак за “сацыяльнае ўтрыманства”.

Пікет з удзелам да 10 чалавек адбудзецца 25 сакавіка з 18 да 19 гадзін.

Нагадаем, што зараз у Брэсцкім абласным судзе знаходзіцца касацыйная скарга бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэнне раённага суда, які прызнаў адмову райвыканкама ў правядзенні пікета 10 снежня 2015 года да Міжнароднага дня правоў чалавека правамоцнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства