viasna on patreon

Першая вясновая Жывая бібліятэка чакае вас у кнігарні “Галіяфы” 26 сакавіка!

2016 2016-03-21T10:11:25+0300 2016-03-21T10:11:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жывая бібліятэка ў Мінску.

Жывая бібліятэка ў Мінску.

А вы гатовы ўпусціць вясну ў сваё сэрца і растапіць лёд стэрэатыпаў? Калі ваш адказ “Так, капітан!”, то менавіта дзеля вас мы ў чарговы раз ладзім Жывую бібліятэку сумесна з кнігарняй “Галіяфы”.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду. 

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваецеся ў бібліятэкара да кніжкі, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.
Можа быць надвор’е яшчэ і не зусім грэе, але з намі вы дакладна адчуеце цеплыню шчырых размоваў.

Калі: 26 сакавіка 
Час: 13.00-17.00
Дзе: кнігарня “Галіяфы” (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6)

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы:

- хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы

- дапамагчы з пошукам Кніг

- часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі

Пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства