viasna on patreon

Бумеранг салідарнасці

2016 2016-03-17T14:28:53+0300 2016-03-17T14:29:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastassia_kahan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Настасся Кахан, фота з сацыяльных сетак

Настасся Кахан, фота з сацыяльных сетак

Людзі, якім калісьці дапамагла “Вясна”, звяртаюцца да праваабаронцаў, каб перадаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Настасся Кахан, у дзявоцтве Настасся Козіч, прыйшла ў офіс ПЦ “Вясна”, каб выказаць падзяку праваабаронцам за дапамогу і павярнуць грошы за штаф, які ў 2011 годзе дапамагла сплаціць праваабарончая арганізацыя.

19 снежня 2011 года дзяўчына з сяброўкамі былі на акцыі каля Чырвонага Касцёла з нагоды гадавіны падзей “Плошчы-2010”. Яны трымалі знічкі у руках, каб выказаць сваю салідарнасць з рэпрэсаванымі падчас “Плошчы”.

“Там нас затрымалі, завезлі ў РУУС, дзе пратрымалі ноч. Назаўтра адбыўся суд, - успамінае Настасся Кахан. – Нас асудзілі да штрафаў, памер - 30 базавых велічынь. Але калі мы выходзілі з кабінета суддзі, нас сустрэла дзяўчына, якая сказала, што працуе ў праваабарончым цэнтры “Вясна” і можа нам дапамагчы сплаціць штрафы.
Мы былі студэнткамі 4-га курса педагагічнага ўніверсітэта, і зразумела тады ў нас не было шмат матэрыяльных сродкаў. І без той дапамогі, якую аказала “Вясна”, было б вельмі-вельмі цяжка даць рады. Важнай была і маральная падтрымка, якую аказалі “вясноўцы”. Гэта было маё першае і адзінае затрыманне”.

Настасся Кахан вырашыла прыйсці да праваабаронцаў, каб падзякаваць за дапамогу:

“На той момант "Вясна" мне вельмі дапамагла, цяпер дапамога можа спатрэбіцца камусьці іншаму. Сітуацыя ў нашай краіне не палепшылася і зараз асабліва гарачы час у сувязі з судамі, што адбываюцца”, - адзначыла дзяўчына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства