viasna on patreon

Крымінальная справа Алеся Міхалевіча прыпыненая

2016 2016-03-14T15:10:09+0300 2016-03-14T15:10:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihalevich_nn.jpg
Алесь Міхалевіч. Фота: nn.by

Алесь Міхалевіч. Фота: nn.by

Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Мне прыпынілі крымінальную справу. Не зачынілі, а прыпынілі, — піша Міхалевіч. — Аўтаматычна адмененая падпіска пра нявыезд, але застаюся ў статусе абвінавачванага. Следчыя дзеянні больш не вядуцца, але справу могуць аднавіць у любы момант».

Міхалевіч фармальна знаходзіўся пад следствам па «справе аб масавых беспарадках» з 20 снежня 2010 года. Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, быў затрыманы ў ноч пасля выбараў. 19 лютага 2011 года яго выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28 лютага 2011 г. ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА.

У сакавіку таго ж года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі, патлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

8 верасня 2015 года Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь і быў затрыманы беларускімі памежнікамі на літоўска-беларускай мяжы падчас пашпартнага кантролю як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку. Міхалевіча перадалі міліцыі, але праз некалькі гадзін адпусцілі на волю пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства