viasna on patreon

Ізноў суды над удзельнікамі мітынгаў прадпрымальнікаў

2016 2016-03-14T13:59:24+0300 2016-03-14T16:15:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng-2016-niakliaeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 15 лютага 2016 года

Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 15 лютага 2016 года

Сёння ў 14.30 суд Цэнтральнага раёна г. Мінска будзе разглядаць адміністрацыйную справу ў дачыненні да Уладзіміра Някляева.

Пра гэта напісаў сам паэт на сваёй старонцы ў Фэйсбуке:

14 сакавіка чарговы суд. У 14.30 у судзе Цэнтральнага раёна. За ўдзел «15.02. 2016 г. в несанкционированном мероприятии на пл. Октябрьской», пра што сведчаць у складзеным пратаколе двое грамадзянаў, якія пражываюць па адным і тым жа адрасе на вуліцы Герояў 120-й дывізіі. Я быў у гэты дзень на Плошчы - гэта так. Але ніякіх «грамадзянаў з вуліцы Герояў 120-й дывізіі» на Кастрычніцкай Плошчы 15 лютага 2016 года не было.

У гэты дзень у Брусэлі з беларускага рэжыму здымалі санкцыі - і на асабісты загад Лукашэнкі ніводны супрацоўнік праваахоўных органаў на Кастрычніцкую плошчу, дзе праходзіў пікет прадпрымальнікаў, носа не паказаў. Тым не менш складзены пратакол, і тыя, каго на Плошчы не было, сведчаць, што я там быў. «Выкрикивал лозунги «Живе (так напісана) Беларусь!»

У другім пратаколе напісана, што я ўдзельнічаў на той жа «пл. Октябрьской в несанкционированном пикете и выкрикивал лозунги» 28.02. 2016. І зноў пра гэта сведчаць двое грамадзянаў з вуліцы Герояў 120-й дывізіі. Магчыма, 28 лютага тыя грамадзяне на Кастрычніцкай плошчы былі. Але мяне там не было, у пікеце я не ўдзельнічаў. Тым не менш у пратаколе сказана, што я адмовіўся яго падпісаць.

Улада як была, гэтак і застаецца ўладай татальнай, буйной і дробнай маны. Пакуль кіраўніцтва Еўразвязу спрабуе «дэмакратызаваць» рэжым, улагодзіць Лукашэнку, ён як душыў, гэтак і душыць любыя выявы іншадумства. Рэжым як караў, гэтак і карае кожную спробу людзей дамагчыся справядлівасці, адстаяць свае правы.

Уладзімір Някляеў

Акрамя таго, сёння да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў 20 базавых велічынь суддзя Вікторыя Шабуня прыцягнула актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Мікалая Коласа паводле складзенага пратаколу за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага 2016 года па ч.1 арт. 23.34 КаАП.

А ўжо заўтра – 15 сакавіка - адбудзецца судовае паседжанне па справе Паўла Сяргея. Яму прыйшла позва аб неабходнасці прыйсці ў суд Цэнтральнага раёна г. Мінска 15 сакавіка ў 11.00, дзе будзе разгледжана адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго па ч. 3 арт. 23.34 КаАП.

Нагадаем, 10 сакавіка Цэнтральным судом да штрафаў у 50 базавых велічынь кожнаму былі асуджаныя Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Вячаслаў Сіўчык, Павел Севярынец, Павел Вінаградаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства