viasna on patreon

На 17 сакавіка прызначаны суд над Кастусём Жукоўскім у Мазыры

2016 2016-03-11T10:45:05+0300 2016-03-11T10:45:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

10 сакавіка гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў sms з суду Мазырскага раёну з тэкстам пра тое, што 17 сакавіка ён мае быць на паседжанні ў райцэнтры. У судзе будзе разглядацца чарговы пратакол, складзены ў дачыненні фрылансера па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ). У Мазыры Кастусь Жукоўскі здымаў відэа пра праблемы мясцовага спіртавага заводу, якое потым трапіла ў інтэрнэт, і ў ліку іншых сайтаў яго выкарыстаў тэлеканал «Белсат».

Фрылансер ужо збіўся – які гэта па ліку суд у дачыненні яго з пачатку году, і які ўжо дзясятак мільёнаў штрафаў, якія ён атрымаў. «Нягледзячы на тое, што знялі санкцыі, што нібыта ідзе гаворка пра дыялог з Еўропай, фундаментальнае права свабоды слова ў Беларусі парушаецца як і раней. Рэпрэсіі не змяніліся – проста змяніўся фармат. Раней на суткі садзілі, зараз даюць усім буйныя штрафы. Улада стала па аднаму «душыць» людзей. Мне помсцяць за актыўную грамадскую дзейнасць, за распаўсюд нацыянальных сімвалаў, змаганне за свой дом, зямлю пад якім дзялілі мясцовыя капурцыйныя кланы, і магчыма, я некаму «перайшоў дарогу», - пракаментаваў фрылансер.

Ён дадаў, што працу сваю спыніць толькі тады, калі «пачнуць забіваць, калі паспею гэта ўбачыць і ўцячы».

Нагадаем, 24 лютага суд Жлобінскага раёна разгледзеў адразу два адміністрацыйныя пратаколы па артыкулу 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ), складзеныя мясцовай міліцыяй у дачыненні да Кастуся Жукоўскага. За кожны з пратаколаў суддзя пакарала фрылансера штрафам у памеры 40 базавых велічынь (агулам 80 базавых велічынь, што складае больш за 16 мільёнаў рублёў).Жукоўскі неаднаразова быў пакараны рознымі судамі Гомельскай вобласці за журналісцкую дзейнасць. Яго судзілі ў Карме, Калінкавічах, Гомелі, Жлобіне. Агулам яго штрафы на дадзены момант перавысілі 70 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства