viasna on patreon

Падчас візіту ў Мінск Стаўрас Ламбрынідзіс сустрэўся з праваабаронцамі

2016 2016-03-09T19:41:36+0300 2016-03-09T19:45:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sustrecha_z_pradstaunikami_es.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сустрэча прадстаўнікоў ЕС з праваабаронцамі ў офісе "Вясны". 9 сакавіка 2016

Сустрэча прадстаўнікоў ЕС з праваабаронцамі ў офісе "Вясны". 9 сакавіка 2016

9 сакавіка спецпрадстаўніку ЕС па правах чалавека і прадстаўнікам няўрадавых праваабарончых арганізацый Беларусі ўдалося абмеркаваць шырокае кола пытанняў.

Разам са спадаром Ламбрынідзісам офіс Праваабарончага цэнтра “Вясна”, дзе праходзіла сустрэча, наведалі кіраўніца прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску Андрэа Віктарын і супрацоўніца прадстаўніцтва па палітычных пытаннях Рэната Врубель.

З боку праваабарончых арганізацыяў у сустрэчы бралі ўдзел Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта, Вольга Смалянка, дырэктар Цэнтру прававой трансфармацыі, Наталля Манькоўская, кіраўніца ПЦ “Ідэнтычнасць”, Таццяна Агеева, намесніца кіраўніка Беларускага дакументацыйнага цэнтру, і Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ “Вясна”.

Па выніках размовы праваабаронцы адзначылі, што за паўтары гадзіны ўдалося абмеркаваць з прадстаўнікамі ЕС не толькі бягучую сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, але і значна шырэйшае кола пытанняў.     

Напачатку лютага спадар Ламбрынідзіс у Бруселі сустракаўся з сябрам праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў Жаннай Літвіной і старшынёй ПЦ “Вясна” Алесем Бяляцкім, якія, у святле аднаўлення дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС, прадставілі Узгодненую пазіцыю праваабаронцаў адносна прыярытэтаў пры вызначэнні стратэгіі ўзаемадзеяння міжнародных партнёраў з Беларуссю, сярод падпісантаў якой былі і большасць удзельнікаў сённяшняга мерапрыемства.

Нагадаем, што спецпрадстаўнік Еўрасаюза па правах чалавека Стаўрас Ламбрынідзіс з 8 па 11 сакавіка знаходзіцца з працоўным візітам у Мінску. 10 сакавіка ён возьме ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі па праблеме смяротнага пакарання, якую арганізуе прадстаўніцтва ААН у Беларусі пры падтрымцы амбасады Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства