viasna on patreon

Жанна Знакава накіравала скаргу ў суд на спыненне яе справы з-за сканчэння тэрміна

2016 2016-03-09T11:40:06+0300 2016-03-09T11:45:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brazouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Бразоўская (Знакава).

Жанна Бразоўская (Знакава).

Спявачцы Жанне Бразоўскай, вядомай як Жанна Знакава, прыйшло паведамленне аб спыненні судаводства па адміністрацыйнай справе ў дачыненні да яе па прычыне сканчэння тэрміна на прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.

Але Жанна Знакава не згодна з такім рашэнне, бо лічыць, што падставай спынення стала непаваротлівасць супрацоўнікаў Кастрычніцкага РУУС, а не яе невінаватасць. Па гэтым факце Жанна Знакава ўжо накіравала скаргу ў суд Кастрычніцкага раёну, які просіць змяніць падставу для спынення вытворчасці па адміністрацыйнай справе з п. 3 ч. 1 арт. 9.6 ПВКаАП на п. 10 ч. 1 арт 9.6 – недаказанасць удзелу ў здзяйсненні правапарушэння.

Пры гэтым яна звяртае ўвагу суду і на той факт, што супрацоўнікамі Кастрычніцкага РУУС былі парушаны працэсуальныя моманты:

“Я атрымала па пошце толькі паведамленне. Копію пастановы аб спыненні вытворчасці па справе мне не накіроўвалі, як і не растлумачылі ў паведамленні маё права на атрыманне копіі пастановы аб спыненні і не растлумачылі канкрэтны парадак абскарджвання прынятага рашэння”.

Нагадаем, 10 лютага суд Кастрычніцкага раёна палічыў, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.4 у адносінах да Жанны Знакавай і дадзеныя да яго матэрыялы справы не адпавядаюць форме і зместу патрабуемых Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях і адправіў матэрыялы справы на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РУУС.

15 снежня мінулага году Жанну Знакаву, спынілі на вуліцы незнаёмыя мужчыны ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і папрасілі праехаць з імі. Калі Жанна адмовілася – яе з гвалтам і прымяненнем фізічнай сілы закінулі ў аўтамабіль без адпаведных апазнавальных знакаў, усяляк зневажаючы пры гэтым. Затым Бразоўскую даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

Неўзабаве Жанна накіравала звароты ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна, раённы аддзел Следчага камітэта, ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС і Адміністрацыю прэзідэнта. Яна прасіла аб адмене пратаколу, які лічыць незаконным, і скардзілася на дзеянні супрацоўнікаў РУУС, якія пераблыталі яе з іншым чалавекам, нібыта датычным да правапарушэння. Разгляд гэтай адміністратыўнай справы распачаўся 28 студзеня ў суддзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства