viasna on patreon

Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у міліцыю для складання пратаколу за журналісцкую дзейнасць, на гэты раз – у Мазыр

2016 2016-03-01T23:38:17+0300 2016-03-01T23:38:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zukouski-kastus-gomel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Па выкліках у міліцыю гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага можна вывучаць геаграфію рэгіёну: Карма, Калінкавічы, Ветка, Гомель, Жлобін... На гэты раз – Мазыр. 1 сакавіка фрылансеру патэлефанаваў прадстаўнік Мазырскага РАУС і прапанаваў 2 сакавіка прыехаць у райцэнтр для складання адміністрацыйнага пратаколу за журналісцкую працу без акрэдытацыі, незаконны выраб прадукцыі СМІ (артыкул 22.9 КаАП). «Я адмовіўся ехаць. Калі прэзідэнт загадаў праз тэлевізар звольніць з гомельскага СІЗА забойцаў з Жыткавічскага раёна, то іх бясплатна з СІЗА везлі дахаты, яшчэ і пад аховай. Чаму я за свае грошы павінен ехаць у Мазыр, яшчэ для таго, каб там на мяне ж склалі пратакол?», - пракаментаваў Жукоўскі. У Мазыры ён здымаў сюжэт пра праблемы мясцовага спіртзаводу, які мае складаную фінансавую сітуацыю.

Ён лічыць, што такая пільная ўвага да яго з боку ўлады і міліцыі – мэтанакіраваны пераслед менавіта яго за актыўную грамадскую і фрылансерскую дзейнасць. «Магчыма, у сваёй працы я зачапіў мафіёзныя кланы, інтарэсы «сям'і», таму мяне так пераследуюць. Прашу міжнародную супольнасць звярнуць увагу на пераслед за журналісцкую дзейнасць, бо ўнутры краіны, як мы бачым, справядлівасці не знайсці. На фоне адмены санкцый такія дзеянні ўлады выглядаюць як здзек. Гэта палітычны пераслед», - мяркуе фрылансер.

Не прайшло і тыдня, як ён быў пакараны судом Жлобінскага раёна буйным штрафам у памеры 16,8 мільёна рублёў за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» (артыкул 22.9 КаАП). Згодна двум міліцэйскім пратаколам, Кастусь Жукоўскі, не маючы акрэдытацыі ў якасці журналіста замежнага СМІ, незаконна праводзіў апытанне і здымкі на відэакамеру жыхароў Жлобіна і раёна. Сюжэты аб праблемах рэгіёну былі паказаны ў эфіры тэлеканалу «Белсат». Гаворка ў відэасюжэтах ішла пра праблемы жыхароў вёскі Рудзенка, якія не маюць працы з-за працяглага рамонту на мясцовай ферме, і цяжкім фінансавым становішчы прамысловага гіганту – Беларускага металургічнага заводу.

Жукоўскі неаднаразова быў пакараны рознымі судамі Гомельскай вобласці за журналісцкую дзейнасць. Агулам яго штрафы на дадзены момант перавысілі 70 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства