viasna on patreon

Канстытуцыйны суд Літвы распахнуў дзверы для праваабаронцаў

2016 2016-03-01T14:48:14+0300 2016-03-01T16:46:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ilia-vilnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канферэнцыя ILIA у Канстытуцыйным судзе Літвы

Канферэнцыя ILIA у Канстытуцыйным судзе Літвы

Удзельнікаў канферэнцыі па тэматыцы міжнароднага права ў абарону грамадскіх інтарэсаў прымаў у сваіх сценах Канстытуцыйны суд у Вільні напрыканцы лютага.

Канферэнцыя ILIA (International Law in Advocacy) сабрала ўдзельнікаў праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека, у межах якой юрысты з краінаў СНД прайшлі трохгадовую падрыхтоўку па тэарэтычных і практычных аспектах міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Удзельнікаў канферэнцыі прывітаў Старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы Дэйнюс Жалімас, Старшыня Савета адвакацкіх аб’яднанняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы Марыя Слажак і кіраўнік праграмы “Міжнароднае права ў абарону грамадскіх інтарэсаў” Людміла Ульяшына.   

Як забяспечыць лепшую абарону ахвярам парушэнняў правоў чалавека? Гэтае пытанне было цэнтральным падчас двухдзённай працы канферэнцыі. Цікава, што для дэталёвага абмеркавання розных аспектаў пастаўленага пытання была абраная форма судовага працэсу, у якім удзельнікі мерапрыемства маглі прадэманстраваць свае веды ў галіне правоў чалавека, а таксама падзяліцца досведам з калегамі з іншых краінаў. У ролі суддзяў на імправізаваным працэсе выступілі міжнародныя эксперты.

Удзельнікі Канферэнцыі ILIA у Канстытуцыйным судзе Літвы. Вільня, 27-28 лютага 2016

Другі дзень канферэнцыі быў прысвечаны абмеркаванню эфектыўнага выкарыстання механізмаў ААН і Савета Еўропы ў галіне правоў чалавека ў рэгіёне СНД. Эксперты з Азербайджана, Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны распавялі, як гэтыя праваабарончыя механізмы прымяняюцца у іх краінах. Прадстаўнікі Сеткі Дамоў правоў чалавека і іншых міжнародных арганізацый прадставілі спосабы пераадолення праблемаў на шляху рэалізацыі гэтых механізмаў. Асобна абмяркоўвалася роля канстытуцыйных судоў у працэсе імплементацыі міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека на нацыянальным узроўні.

Акрамя абмену ведамі, выпускнікі праграмы з розных краінаў і партнёрскія арганізацыі з Сеткі Дамоў правоў чалавека абмеркавалі магчымасці для далейшага супрацоўніцтва, а таксама шляхі рэалізацыі рэкамендацый са Справаздачы “Адвакаты правоў чалавека”, абнародаванай у верасні мінулага году.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства