viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу акцыі прадпрымальнікаў 28 лютага 2016 году ў Мінску

2016 2016-02-29T08:52:14+0300 2016-07-25T12:14:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/28-lutaha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя прадпрымальнікаў 28 лютага 2016 году ў Мінску.

Акцыя прадпрымальнікаў 28 лютага 2016 году ў Мінску.

Масавае мерапрыемства 28 лютага 2016 года ў цэлым насіла мірны характар. Адсутнасць заяўкі на яго правядзенне, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежавання свабоды мірных сходаў, што адзначаецца ў сумесным заключэнні Венецыянскай камісіі і БДІПЧ/АБСЕ (CDL-AD (2012) 006).

Супрацоўнікі міліцыі не ўмешваліся ў ход масавага мерапрыемства, але не выконвалі і пазітыўных абавязкаў па ахове дэманстрацыі, адсутнічала інфармацыйная група, некалькі супрацоўнікаў міліцыі ў форме толькі стаялі за ўдзельнікамі і афармлялі паперы. Мелі месца праблемы з онлайн-трансляцыямі журналістаў

Папярэдняя інфармацыя

Заклік да ўдзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў з’явіўся на папярэднім мітынгу 22 лютага 2016 году.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 22 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 3 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.

Ход масавага мерапрыемства

  1. Каля 12 гадзін на месцы збору з’явіліся першыя ўдзельнікі, былі разгорнутыя транспаранты і сцягі на прыступках Палаца Рэспублікі. Праз 15 хвілін з’явіліся тры расцяжкі, пачаліся прамовы праз мегафон, флэш-моб, раздаваліся ўлёткі прысутным. У 15:20 на прыступкі Палаца Рэспублікі падняліся 5 супрацоўнікаў міліцыі ў форме з надпісам “міліцыя”, пачалі за спінамі ўдзельнікаў нешта запаўняць, частка ўдзельнікаў устала ў “сцэпку” на прыступках. У 16:15 прагучала прапанова ад ўдзельнікаў рухацца да Плошчы Незалежнасці, каля 220 чалавек сышлі з Кастрычніцкай плошчы і пайшлі па тратуары ўздоўж праспекта Незалежнасці. Наперадзе ішлі людзі з расцяжкамі, якія раней трымалі на прыступках Палаца Рэспублікі. Крычалі лозунгі, часам выкарыстоўвалі гукаўзмацняльнік. Уздоўж праспекту рухаўся мікрааўтобус з камерай зверху. На святлафорах стаялі супрацоўнікі ДПС ў форме, спынялі калону на чырвонае святло і разрывалі рух калоны, што ўтварыла 2 асобныя часткі ўдзельнікаў. Каля 16:30 група падышла да Чырвонага касцёлу, дзе гучалі прамовы, прысутнічала не менш за 40 супрацоўнікаў у цывільным і не менш 10 здымала ўсё на маленькія ручныя камеры. Прысутнічала прыкладна 120 удзельнікаў акцыі. У 16.45 амаль ўсе людзі разышліся.
  2. Усяго ўдзельнікаў мітынгу было да 320 чалавек на Кастрычніцкай плошчы, якія выкарастоўвалі расцяжкі і транспаранты з надпісамі "Выйди на улицу верни себе город", "Воля Роўнасць Братэрства", "Stop эканамічнаму генацыду", "Бачым будычыню без дыктатуры", "Адкінем страх, сумненні і ныцце, за Беларусь! За лепшае жыцце", а таксама 3 бела-чырвона-белыя сцягі. Выкарыстоўваліся лозунгі: “Работу”, “Жыве Беларусь”, “Выйди на улицу - верни себе город”, "Воля, роўнасць, братэрства", “Пора менять лысую резину”, “Долой банду!”, “Солидарность!”, “Права не дают - права берут!”, “Далучайся“, “Свабоду“, “Ні халопаў, ні паноў“, “Верым, можам, пераможам“, “Луку на муку“,  “Власть грабит народ“.Падчас мітынгу у каля уваходу ў Палац Рэспублікі прысутнічалі 5 супрацоўнікаў з надпісам «міліцыя», 3 ДПС па перыметры плошчы, яшчэ 2 на праспекце Незалежнасці кантралявалі рух калоны,  40 супрацоўнікаў у цывільнай вопратцы. Назіральнікі перад пачаткам масавага мерапрыемства зафіксавалі павышаныя меры бяспекі з боку міліцыі: за Палацам Рэспублікі стаялі 2 аўтобусы міліцыі  і 5 аўтазакаў.
  3. Працы СМІ і назіральнікам фізічнай перашкоды не аказвалася, але журналісты скардзіліся на перабоі онлайн-трансляцый.
  4. Хуткая дапамога і прадстаўнікі інфармацыйнай групы ад супрацоўнікаў міліцыі адсутнічалі.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

3) Рэалізоўваць пазітыўныя абавязкі па ахове мірных сходаў (§144-184 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў);

 Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

4) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства