viasna on patreon

У Менскай вобласці заяўленыя дзесяць пікетаў да Дня Канстытуцыі

2016 2016-02-26T08:48:32+0300 2016-02-26T08:48:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucija.jpg

Беларускія хрысціянскія дэмакраты Менскай вобласці 25 лютага падалі заяўкі на пікеты ў дзесяці гарадах: Маладэчне, Салігорску, Бараўлянах, Нясвіжы, Жодзіне, Барысаве, Мядзеле, Капыле, Вілейцы і Слуцку. Пікеты прымеркаваныя да Дня Канстытуцыі, які адзначаецца 15 сакавіка.
Мэта пікетаў – інфармаванне грамадства аб важнасці павагі да асноўнага закону Рэспублікі Беларусь.
“У Беларусі Канстытуцыя некалькі разоў была перапісаная, зняважаная і нават у новай рэдакцыі сістэматычна парушаецца. Неканстытуцыйная сістэма ў Беларусі – гэта велізарная пагроза дзяржаўнасці нашай краіны”, - адзначыў кіраўнік БХД Меншчыны Павал Пракаповіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства