viasna on patreon

Алесю Садоўскую знялі з цягніка на літоўскай мяжы

2016 2016-02-25T16:57:36+0300 2016-02-25T17:01:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sadouskaja_alesia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алеся Садоўская. Фота Радыё Свабода.

Алеся Садоўская. Фота Радыё Свабода.

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 25 лютага жыхарку г. Маладзечна Алесю Садоўскую знялі з цягніка на памежным пункце "Гудагай".

Пры правядзенні пашпартнага кантролю яе затрымалі, бо ў базе яна была пазначана як "невыяздная". Тры гадзіны Алесю Садоўскую пратрымалі на памежжы, а потым прыехала міліцэйская машына з РАУС г. Маладзечна. На дадзены момант яе вязуць у Маладзечанскі РАУС. На пытанне Алесі Садоўскай пра прычыны затрымання супрацоўнікі міліцыі адказалі, што нібыта супраць яе ўзбуджана крымінальная справа. 

У сваю чаргу, праваабаронцы мяркуюць, што Алесю Садоўскую затрымалі з-за таго, што раней суд г. Маладзечна вынес пастанову аб накіраванні яе для прымусовага лячэння ў псіханеўралагічны дыспансер тэрмінам на 6 месяцаў.

Нагадаем, што яшчэ ў 2012 годзе на Новы год у Маладзечанскім клубе «НЭО», у Алесі Садоўскай знік тэлефон. Супрацоўнікі клуба па яе просьбе выклікалі міліцыю. Але праваахоўнікі паленаваліся скласці пратакол у святочны час і параілі звярнуцца ў РАУС пасля святаў. Просьбы маладой жанчыны дзейнічаць у адпаведнасці з законам іх толькі раззлавалі, і міліцыянты сталі паводзіць сябе задзірліва. Алеся запатрабавала паводзіць сябе карэктна ў адносінах да яе і прыстрашыла няветлівым супрацоўнікам скаргай у пракуратуру. Гэтыя словы на праваахоўнікаў паўплывалі непрадказальна – яны зацягнулі жанчыну за вугал будынка, дзе няма відэаназірання, пачалі збіваць яе, а пасля гвалтоўна запіхалі ў аўтамабіль. Алесю даставілі ў Маладзечанскі РАУС і склалі 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Рэштку ночы яна правяла ў РАУС у халоднай камеры, пры гэтым супрацоўнікі міліцыі яе абражалі і прыніжалі, доўгі час не давалі вады і ежы, ствараючы як фізічныя, так і псіхалагічна складаныя ўмовы для знаходжання.

Суддзя Маладзечанскага суду Южык вынесла пастанову аб прызначэнні ў адносінах да Садоўскай судова-псіхіятрычнай медыцынскай экспертызы (СПМЭ). У пастанове маецца запіс, што яна стаіць на ўліку ў псіхіятра, хаця Садоўская прадставіла даведку ад псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера Маладзечна, дзе пазначана, што яна ніколі не стаяла на ўліку. Затым яе адправілі на псіхіятрычны агляд ў "Навінкі". Там камісія зрабіла выснову аб неабходнасці прымусовага лячэння.

Але гэтае рашэнне Алеся Садоўская аспрэчыла ў судзе, які прызначыў ёй паўторную псіхіятрычную камісію. Не давяраючы беларускім урачам, напярэдадні паўторнага абследавання яна прайшла экспертызу ў Маскве, у Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі Расіі (НПАР). 

16 сакавіка 2015 года аддзел адукацыі надаў яе дачцы Кацярыне Садоўскай статус дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, з 17 лютага і на перыяд знаходжання яе маці Алесі Садоўскай ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Не вярнулі дзіця і пасля вяртання маці дадому.

У жніўні мінугала года суд Маладзечанскага раёну пачаў разглядаць пазоў аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладэчанскага райвыканкаму аб адабранні 8-гадовай Кацярыны Садоўскай у яе маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства