viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу акцыі прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 году ў Мінску

2016 2016-02-23T09:09:53+0300 2016-07-25T12:16:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mityng_pradprymalniki-2016-02-22-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 году ў Мінску. Фота "Нашай нівы".

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 году ў Мінску. Фота "Нашай нівы".

Масавае мерапрыемства 22 лютага 2016 года ў цэлым насіла мірны характар.

Адсутнасць заяўкі на яго правядзенне, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежавання свабоды мірных сходаў, што адзначаецца ў сумесным заключэнні Венецыянскай камісіі і БДІПЧ/АБСЕ (CDL-AD (2012) 006). У той жа час можам адзначыць перашкоды і ўмяшальніцтва з боку супрацоўнікаў міліцыі і камунальных службаў па рэалізацыі права на мірныя сходы.

Папярэдняя інфармацыя

Заклік да ўдзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць указу №222 з’явіўся на папярэднім мітынгу 15 лютага 2016 году.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 22 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 4 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.

Ход масавага мерапрыемства

  1. Каля 12 гадзін на месцы збору з’явіліся першыя дзесяткі ўдзельнікаў, былі разгорнутыя транспаранты. Пачаліся прамовы, супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі сарваць выступ Анатоля Лябедзькі, людзі ў адказ скандавалі "Ганьба!", "Пайшлі прэч!" і адціснулі міліцыянтаў. На плошчы ў 12:30 з’явіліся 9 міліцыянтаў з тэчкамі, якія актыўна запісвалі дадзеныя ўдзельнікаў. Людзі атачылі выступоўцаў шчыльным колам і не пускалі міліцыю да іх. Затым на плошчы выехалі 6 снегаўборачных аўтамабіляў, якія перашкаджалі мітынгоўцам.
  2. Усяго ўдзельнікаў мітынгу было каля 450 чалавек, якія казалі прамовы ў гукаўзмацняльнік, выкарыстоўвалі расцяжкі і транспаранты з надпісамі "Прадпрымальник - сумленны чалавек, а ўлада - бандыцкая", "Площадь человека делает настоящим человеком", "Отмена указа №222", "Снять с ИП ответственность за накладные", "Правы не даюць, правы бяруць", "Уступи лыжню другому", "За Беларусь без халопа и пана", "Европейским ценам - европейские зарплаты и пенсии", а таксама адна ўдзельніца мела бела-чырвона-белы сцяг.
  3. Падчас мітынгу у дыяметры плошчы прысутнічалі 15 супрацоўнікаў з надпісам «міліцыя», 3 ДПС, 30 супрацоўнікаў у цывільнай вопратцы, 15 супрацоўнікаў комунальнай службы. Назіральнікі перад пачаткам масавага мерапрыемства зафіксавалі павышаныя меры бяспекі з боку міліцыі: за Палацам рэспублікі 3 аўтобусы міліцыі (у касках) і 1 аўтазак, 2 аўтобусы ў двары (светла-жоўты і белы), таксама адна адзінка спец.тэхнікі, 3 супрацоўнікі ДПС і не менш за восем людзей у цывільным. Каля Дома афіцэраў — пяць аўтобусаў, а таксама шмат снегаўборачнай тэхнікі.
  4. Былі заклікі да ўдзельнікаў не замінаць камунальным службам працаваць, але яны пераходзілі толькі ў вусныя спрэчкі.
  5. Працы СМІ і назіральнікам перашкоды не аказваліся.
  6. Хуткая дапамога і прадстаўнікі інфармацыйнай групы ад супрацоўнкаў міліцыі адсутнічалі. Супрацоўнікі міліцыі прадстаўляліся, але не ішлі на кантакт, не адказвалі на пытанні, сыходзілі, а таксама адзін з супрацоўнікаў ГУУС у цывільнай вопратцы абазваў назіральніцу “Пазорышча”, заклікаў “не замінаць ім працаваць”.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

3) Не выкарыстоўваць такую рэпрэсіўную практыку як перапісванне дадзеных удзельнікаў мірных сходаў і складанне пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні;

4) Рэалізоўваць пазітыўныя абавязкі па ахове мірных сходаў (§144-184 Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў);

Супрацоўнікам камунальных службаў:

5) Не ўступаць у канфлікт з інтарэсамі грамадзян па рэалізацыі права на мірныя сходы;

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

6) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства