viasna on patreon

Шабнам Худайдодаву выпусцілі з СІЗА

2016 2016-02-22T15:14:41+0300 2016-02-22T15:27:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shabnam_hudojdodova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Шабнам Худайдодава

Шабнам Худайдодава

Як стала вядома праваабаронцам з "Вясны", сёння, 22 лютага, актывістку з Таджыкістана Шабнам Худайдодаву выпусцілі з СІЗА г. Брэста.

Больш падрабязная інфармацыя будзе паведамлена пазней.

Нагадаем, актывістка апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі “Група 24” Шабнам Худайдодава была арыштаваная 15 чэрвеня 2015 года пры пераходзе беларускай мяжы. З дня арышту актывістка ўтрымлівалася ў следчым ізалятары горада Брэста. Яе затрымалі па запыце Таджыкістана, паколькі яна абвінавачваецца па артыкуле 37 Крымінальнага кодэкса Таджыкістана - «Адказнасць саўдзельнікаў злачынства». Агулам у беларускім СІЗА яна правяла 252 дні.

Шабнам Худайдодава была абвешчаная ў вышук пасля высылкі з Расіі Максуд Ібрагімава, лідэра і заснавальніка арганізацыі «Моладзь Таджыкістана за адраджэнне Таджыкістана», члена кіраўніцтва кааліцыі апазіцыйных сіл «Новы Таджыкістан», у якую ўваходзіць і «Група 24». 20 студзеня ён знік у Маскве. Пра яго становішча да гэтага часу мала вядома. У студзені 2015 у доме Шабнам Худайдодавай быў праведзены ператрус, дапытвалі яе маці і ўсіх, з кім яна падтрымлівала адносіны ў Таджыкістане.

Апошнія гады Шабнам Худайдодава жыла ў Расіі. У сацыяльных сетках яна актыўна падтрымлівала крытычныя меркаванні палітычнай апазіцыі Таджыкістана, падкрэслівала неабходнасць дэмакратычных рэформаў у сваёй краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства