viasna on patreon

Міхалевічу яшчэ на месяц працягнулі статус абвінавачанага

2016 2016-02-17T10:56:58+0300 2016-02-17T10:56:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-sustr-mihalevich.jpg
Алесь Міхалевіч.

Алесь Міхалевіч.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча зноў падоўжанае. Палітык да гэтага часу знаходзіцца пад следствам па „справе аб масавых беспарадках” 19 снежня 2010 года, піша БелаПАН.

«Следчы па тэлефоне паведаміў, што маё следства працягнулі на адзін месяц. Так што для Беларусі яшчэ не час на новую палітыку. Яшчэ адзін месяц я ў статусе абвінавачанага», – паведаміў Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Міхалевіч, як і большасць іншых кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года, быў затрыманы ў ноч на 20 снежня. 19 лютага 2011 г. яго выпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА. У сакавіку таго ж года Міхалевіч таемна выехаў з Беларусі і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства