viasna on patreon

Хадайніцтва Алены Танкачовай аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Беларусь не задаволенае

2016 2016-02-16T13:42:35+0300 2016-02-16T13:42:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tankachova_aliena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Алена Танкачова, кіраўнік “Цэнтра прававой трансфармацыі”

Праваабаронцы Алене Танкачовай, якая звярнулася ў ГУУС Мінгарвыканкама аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь было адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва. Пра гэта яна паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Толькі што атрымала адказ МУС Рэспублікі Беларусь на сваё хадайніцтва аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь: “У задавальненні хадайніцтва адмоўлена”. Ліст датаваны 15 лютага - днём адмены санкцый, дадаткова ласкава папярэджаная аб крымінальнай адказнасці за спробу ўезду і знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тэрмінам да трох гадоў пазбаўлення волі.

Lena Tonkacheva

Праваабаронца Алена Танкачова, высланая з Беларусі ў лютым 2015 года, звярнулася ў ГУУС Мінгарвыканкама аб скарачэнні тэрміну забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь і выключэнні яе з спісу асоб, якім забаронены ўезд у краіну.

30 кастрычніка 2014 года Алена Танкачова, старшыня праўлення Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend была апавешчаная аб ануляванні дазволу на пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. Тады ж стала вядома, што ў дачыненні да яе распачатая працэдура высылкі.

Нагадаем, што 5 лістапада ў Першамайскім РУУСе было прынятае рашэнне аб высылцы праваабаронцы з краіны на працягу месяца. Ёй таксама забаронена наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. 28 лістапада праваабаронца абскардзіла рашэнне ў ГУУС Мінгарвыканкама — гэта дазволіла ёй на 30 дзён падоўжыць рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі. А 12 снежня сталічнае ГУУС адмовіла ў задавальненні скаргі. 22 студзеня 2015 Алена Танкачова падала касацыйную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах суда горада Мінска на рашэнне аб яе высылцы з краіны. Яе тэрмін знаходжання ў Беларусі быў падоўжаны да 21 лютага. У гэты ж дзень Алена Танкачова выехала з Рэспублікі Беларусь у Літву. Падставай для рашэння пра яе высылку сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Алена Танкачова, хаця і з'яўляецца грамадзянкай Расеі, але жыве ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут уласнае жыллё і працу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства