Cуды за акцыю супраць міліцэйскага гвалту: серыя 2
У аўторак, 16 лютага, у судзе Ленінскага раёна Мінска працягнецца разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў пікету супраць міліцэйскага гвалту каля будынка Вярхоўнага суда Беларусі 30 студзеня. На суд выкліканыя старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька, актывісты Вольга Маёрава і Мікалай Казлоў. На іх складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КаАП РБ). Пачатак у 10 гадзін.
Суддзя Марына Запаснік пастанавіла пакараць Анатоля Лябедзьку штрафам у памеры 50 базавых велічынь (10 мільёнаў 500 тысяч рублёў). Мікалай Казлоў таксама пакараны штрафам у 50 базавых. А Вольгу Маёраву прысудзілі да штрафу ў 4 мільёны 200 тысяч рублёў.
Большасць судоў за за акцыю супраць міліцэйскага гвалту адбыліся 11-га лютага. Тады судзілі Святлану Якшыну, Дзяніса Красачку, Наталлю Гарачка, Алеся Макаева, Ніну Багінскую і Максіма Вінярскага.
А 12 лютага суд Маскоўскага раёна Менска пакараў штрафам у 15 базавых велічыняў (3 150 000 рублёў) сябра БХД Віталя Стаўровіча за гэтую ж акцыю пратэсту.
Разгляд адміністрацыйных спраў Святланы Якшынай і Наталлі Гарачка быў адкладзены з-за недакладнасцяў у пратаколах, астатніх пакаралі штрафамі ад 20 да 50 базавых велічынь.