Праваабаронцу з Берасця – 65!
https://spring96.org/be/news/82277
2016
2016-02-14T18:42:00+0300
2016-02-14T18:42:00+0300
2016-02-15T08:46:26+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maley.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старажылу беларускай апазіцыі, змагару за справядлівасць, праваабаронцу з Берасця, Уладзіміру Малею сполнілася 65 гадоў. Павіншаваць юбіляра сабраліся сябры, паплечнікі і аднадумцы. Шмат цёплых слоў было прамоўлена ў ягоны адрас у гэты дзень.
Уладзімір Малей напачатку 90-х гадоў стаў на шлях праўды і свабоды ў Беларусі. Быў дэпутатам Маларыцкага райсавета, сябрам БНФ...
Ён працягвае змагаецца супраць несправядлівасці, дапамагае звычайным людзям абараняць свае правы.
Мы далучаемся да ўсіх віншаванняў, якія гучалі ў гэты дзень, жадаем моцнага здароўя і бадзёрасці, аптымізму і энергіі, душэўнага спакою і даўгалецця.
Паводле "Берасцейскай Вясны".