viasna on patreon

КДБ прымушае мантажыста прызнацца ў супрацы з «Белсатам»

2016 2016-02-12T09:39:29+0300 2016-02-12T09:39:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

КДБ аказвае ціск на супрацоўніка СТВ Аляксандра Шымко, пагражаючы звальненнем з тэлебачання з «воўчым білетам». Такім чынам камітэт спрабуе дамагчыся ад яго прызнання ў супрацы з «Белсатам».

Чалавек у цывільным, які прадставіўся «супрацоўнікам дзяржбяспекі» Андрэем Андрэевічам, прыйшоў да інжынера відэамантажу СТВ Аляксандра Шымко на працу. Пагражаючы звальненнем, «Андрэй Андрэевіч» патрабаваў, каб Аляксандр прызнаўся ў супрацы з тэлеканалам «Белсат» і каб паведамляў ім пра ўсе свае працы па мантажы відэа.

На наступную раніцу Андрэй Андрэевіч сустрэў Аляксандра Шымко каля крамы і спрабаваў яго змусіць да паездкі ў КДБ, каб правесці аналіз на паліграфе. Відэаінжынер адмовіўся ехаць без позвы – тады супрацоўнік КДБ даў яму падпісаць «Прадпісанне» з абавязкам прыехаць у пятніцу, 12 лютага, у КДБ па адрасе вул. Камсамольская, 30. У прадпісаніі было указана, што ў выпадку нез’яўлення яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых величынь.

«Апошнім часам мы назіраем рост увагі спецслужбаў Беларусі да незалежных медыяў», – пракаментаваў сітуацыю кіраўнік юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінкскага камітэту (БХК) Гары Паганяйла.

Нягледзячы на некалькі спробаў атрымаць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі, кожны раз тэлеканал «Белсат» атрымліваў адмову. Сістэматычна журналісты атрымліваюць вялізныя штрафы за супрацу з «Белсатам» (за «працу без акрэдытацыі»).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства